wd wp Пошук:

Альберт Ладэнбург

Альберт Ладэнбург (ням.: Albert Ladenburg; 2 ліпеня 1842, Мангейм, Вялікае герцагства Бадэн — 15 жніўня 1911, Брэслаў, Германская імперыя) — нямецкі хімік-арганік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мангейме яўрэйскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мангеймскай гімназіі, а затым да 15 год вучыўся ў тэхнічнай школе горада Карлсруэ, дзе вывучаў матэматыку і сучасныя мовы. Працягнуў навучанне ў Гайдэльбергскім універсітэце, у якім вывучаў хімію і фізіку ў Роберта Бунзена. Таксама вывучаў фізіку ў Берліне. Дысертацыю на доктарскую ступень (PhD) абараніў ў Гайдэльбергу.

Прапрацаваў 6 месяцаў у горадзе Гент у Фрыдрыха Кекуле, які азнаёміў яго са структурнай тэорыяй. Яны займаліся вывучэннем будовы бензолу. Тэорыя Ладэнбурга пра тое, што малекула бензолу мае прызматычную форму, аказалася памылковай.

Ладэнбург наведаў Англію, а затым адправіўся на працу ў Парыж, дзе 18 месяцаў прапрацаваў разам з Шарлем Адольфам Вюрцам і Шарлем Фрыдэлем над вывучэннем кремнійарганічных злучэнняў і злучэнняў волава. Пасля вярнуўся ў Гайдэльберг на пасаду выкладчыка.

У 1873 годзе Ладэнбург стаў прафесарам і загадчыкам лабараторыі ва Універсітэце Хрысціяна Альбрэхта ў Кілі. У 1889 годзе перайшоў на тую ж пасаду ва ўніверсітэт Брэслаў. У 1886 годзе быў абраны ганаровым членам Фармацэўтычнага таварыства Вялікабрытаніі. У 1889 г. атрымаў Медаль Хенбэры за арыгінальныя працы ў галіне хіміі.

У 1880 годзе Ладэнбург першым атрымаў гіясцын, таксама вядомы як скапаламін. У 1900 годзе заснаваў Хімічнае таварыства Брэслаў, якім кіраваў да 1910 года.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Albert Ladenburg // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ладенбург Альберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116643781 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116643781 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Кільскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мангейме
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ва Уроцлаве
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дэві
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня