А́льберт І́пель (ням.: Albert Ippel; 2 ліпеня 1885, Берлін — 1960, Мюнхен) — нямецкі педагог, класічны археолаг. Першы даследчык беларускага народнага мастацтва[4].
Альберт Іпель вывучаў класічную археалогію ў Фрайбургу, Берліне і Боне, і ў 1910 годзе скончыў дактарантуру ў Бонскім універсітэце.
Падчас Першай сусветнай вайны апынуўся ў складзе 10-й нямецкай арміі на Беларусі, Тут заняўся вывучэннем народнага мастацтва, у 1918 годзе зладзіў дзве выстаўкі — у Вільні і Менску, а таксама ўвёў тэрмін «беларускае мастацтва» (ням.: die weissruthenische Kunst)[5] у адрозненне ад польскага і расійскага і выдаў на гэту тэму кнігу[4]. У 1926 годзе Віцебскае акружное таварыства краязнаўства ініцыявала пераклад гэтай кнігі. Мастак-графік Зіновій Гарбавец пераклаў кнігу на рускую мову, а вядомы краязнаўца Мікола Каспяровіч з рускай мовы — на беларускую. Гэтая кніга стала адным з першых на Беларусі выданняў пра беларускае мастацтва. Зіновій Гарбавец аформіў выданне малюнкамі для вокладкі і тытульнага аркуша.[6].
У 1923—1940 гадах выкладаў у Брэславе і Берліне. У 1940 атрымаў званне ганаровага прафесара археалогіі Берлінскага ўніверсітэта. З 1947 года — ганаровы прафесар універсітэта Гамбурга. У той жа час працаваў дыктарам Імперская ўстанова фільмаў і выяў у навуцы і навучанні (ням.: Reichsanstalt für Film und Bild in Wissenschaft und Unterricht).
З 1954 года на пенсіі. У 1955 годзе ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».
Быў жанаты з Лётай Эрман (1886—1972), дачкой эгіптолага Адольфа Эрмана.