wd wp Пошук:

Альберт Іпель

А́льберт І́пель (ням.: Albert Ippel; 2 ліпеня 1885, Берлін — 1960, Мюнхен) — нямецкі педагог, класічны археолаг. Першы даследчык беларускага народнага мастацтва[4].

Біяграфія

Альберт Іпель вывучаў класічную археалогію ў Фрайбургу, Берліне і Боне, і ў 1910 годзе скончыў дактарантуру ў Бонскім універсітэце.

Падчас Першай сусветнай вайны апынуўся ў складзе 10-й нямецкай арміі на Беларусі, Тут заняўся вывучэннем народнага мастацтва, у 1918 годзе зладзіў дзве выстаўкі — у Вільні і Менску, а таксама ўвёў тэрмін «беларускае мастацтва» (ням.: die weissruthenische Kunst)[5] у адрозненне ад польскага і расійскага і выдаў на гэту тэму кнігу[4]. У 1926 годзе Віцебскае акружное таварыства краязнаўства ініцыявала пераклад гэтай кнігі. Мастак-графік Зіновій Гарбавец пераклаў кнігу на рускую мову, а вядомы краязнаўца Мікола Каспяровіч з рускай мовы — на беларускую. Гэтая кніга стала адным з першых на Беларусі выданняў пра беларускае мастацтва. Зіновій Гарбавец аформіў выданне малюнкамі для вокладкі і тытульнага аркуша.[6].

У 1923—1940 гадах выкладаў у Брэславе і Берліне. У 1940 атрымаў званне ганаровага прафесара археалогіі Берлінскага ўніверсітэта. З 1947 года — ганаровы прафесар універсітэта Гамбурга. У той жа час працаваў дыктарам Імперская ўстанова фільмаў і выяў у навуцы і навучанні (ням.: Reichsanstalt für Film und Bild in Wissenschaft und Unterricht).

З 1954 года на пенсіі. У 1955 годзе ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

Сям’я

Быў жанаты з Лётай Эрман (1886—1972), дачкой эгіптолага Адольфа Эрмана.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #117201111 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 снежня 2014.
  2. Albert Ippel // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Albert Ippel // opac.vatlib.it
  4. 1 2 Кривец, Наталия. Первый женский батальон смерти воевал под Молодечно(руск.) . Комсомольская правда (2 верасня 2009). Праверана 23 сакавіка 2017.(недаступная спасылка)
  5. Свет древних ликов (нявызн.). Советская Белоруссия (18 лютага 2003). Праверана 23 сакавіка 2017.
  6. Барыс Крэпак «Маэстра абразной гравюры»
  7. 1 2 3 Запрос: a001=“BY-SEK-245159”(руск.) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 23 сакавіка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Фрайбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археолагі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гамбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных