wd wp Пошук:

Адольф Эрман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрман.

Адольф Эрман (ням.: Johann Peter Adolf Erman; 31 кастрычніка 1854, Берлін — 26 чэрвеня 1937, там жа) — нямецкі егіптолаг і лексікограф, заснавальнік берлінскай егіпталагічнай школы. Сын фізіка Георга Адольфа Эрмана. Зрабіў значны ўнёсак у егіпталогію, у прыватнасці, у вывучэнне старажытнаегіпецкай мовы.

Біяграфія

Эрман вывучаў егіпталогію ў Лейпцыгу і ў Берліне, быў вучнем Георга Эберса.

З 1883 — пазаштатны, а з 1892 штатны прафесар егіпталогіі ў Берлінскім універсітэце.

З 1885 — дырэктар егіпецкага аддзела Берлінскага каралеўскага музея. З 1882 Эрман разам з Генрыхам Бругшам пачаў выдаваць «Часопіс егіпецкай мовы і старажытнай гісторыі» (ням.: Zeitschrift für ägyptische Sprache und Alterthumskunde).

У 1897 Эрман стаў ініцыятарам стварэння Берлінскага слоўніка егіпецкай мовы. На аснове егіпецкіх тэкстаў рознага часу Эрман даследаваў развіццё мовы, вылучыў асобныя перыяды егіпецкай мовы, выявіў роднасныя сувязі егіпецкай і семіцкіх моў. Граматыкі Эрмана неаднаразова перавыдаваліся і перакладаліся на іншыя мовы.

Вучнямі Эрмана былі К. Зэтэ, Г. Штэйндорф, Л. Борхарт, В. Шпігельберг, Г. Шэфер, Дж. Г. Брэстэд, Ф. фон Бісінг.

Працы

Эрману належыць больш 200 прац па розных пытаннях егіпталогіі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118530852 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Johann Peter Adolf Erman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Эрман Адольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118530852 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  6. Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Далемскіх лясных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Дырэктары музеяў Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лексікографы
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Егіптолагі Германіі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы