wd wp Пошук:

Алея кіно

«Алея кіно» з’явілася 17 верасня 2016 годзе ў дзень святкавання 888-годдзя Гродна і ўключае назвы фільмаў, якія здымаліся ў горадзе. Алея складаецца з гранітных пліт з назвамі фільмаў і датай іх выхаду, якія размешчаны на пляцоўцы каля моладзевага цэнтра «Гродна» на Савецкай вуліцы.

Гісторыя

Аўтарам ідэі выступіў журналіст і кіраўнік фотаклуба «Гродна» Аляксандр Ласмінскі. Ідэю па стварэнні першай у Беларусі алеі кіно падтрымалі абласныя і гарадскія ўлады. Алею, па традыцыі кіношнікаў, адкрылі разбіваннем талеркі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч і старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. На ганаровай цырымоніі гарадзенскія акцёры ўзнавілі кадры з фільмаў. Пліты для алеі выраблены на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе.[1][2][3][4]

У цырымоніі закладкі новых пліт 23 верасня 2017 года прымалі ўдзел старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў і намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Зоя Кулеша. Планавалася, што алея будзе штогод папаўняцца новымі кінастужкамі (усяго ў горадзе здымалі эпізоды больш за 50 фільмаў).[5][6][7]

Імянныя пліты алеі

Крытыка

Журналістамі адзначалася, што пераважная большасць сучасных фільмаў з алеі адлюстроўве сам горад у лепшым выпадку ў якасці эпізадычных дэкарацый для постсавецкіх батальных фільмаў выключна на тэматыку II сусветнай вайны[9]. Сапраўды «гарадзенскіх» фільмаў, па якіх можна прачытаць архітэктуру і атмасферу горада, адзінкі.

Зноскі

  1. Наталья КОРНЕЕВА. Гродненская аллея кино пополнилась новыми «звёздами»(руск.) , «Вячэрні Гродна» (20.09.2017 11:55). Праверана 22 студзеня 2019. Архівавана 25 студзеня 2019.
  2. Гродненская аллея кино расширяется новыми плитами(руск.) , NewGrodno.By (20.09.2017). Праверана 22 студзеня 2019.
  3. Аллея кино в Гродно пополнилась новыми фильмами(руск.) , Гродзенскі аблвыканкам (23 верасня 2017). Праверана 22 студзеня 2019.(недаступная спасылка)
  4. Ян Лялевіч. У Гродне адкрылі Алею кіно і прэзентавалі новы гарадскі часопіс (нявызн.), Твой Стыль (Гродна) (18 верасня 2016). Праверана 22 студзеня 2019. Архівавана 4 верасня 2017.
  5. Новые фильмы появились на аллее кино в Гродно(руск.) , Беларускае тэлеграфнае агенцтва (23.09.2017 15:03). Праверана 22 студзеня 2019.
  6. Аллея кино(руск.) , Belhot.by . Праверана 22 студзеня 2019.
  7. Карнавал на площади, гастрофестивали, аллея кино и яркий фейерверк. Гродно готовится масштабно отметить 890-летие(руск.) , СТБ (13.09.2018 - 10:25). Праверана 22 студзеня 2019. Архівавана 22 студзеня 2019.
  8. В Гродно стартует Фестиваль национальных культур(руск.) , Беларусь 1 (01.06.2018). Праверана 22 студзеня 2019. Архівавана 10 жніўня 2020.
  9. Киркевич, Алесь. На Аллее кино в Гродно появились фильмы, которых в городе не снимали(руск.) , Hrodna.life (25 верасня 2017). Праверана 11 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кінематограф Беларусі
Катэгорыя·Савецкая вуліца (Гродна)
Катэгорыя·2016 год у Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Культура Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты