wd wp Пошук:

Алексіс Санчэс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Санчэс. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Але́ксіс Алеха́ндра Са́нчэс Са́нчэс (ісп.: Alexis Alejandro Sánchez Sánchez; нар. 19 снежня 1988, Такапілья, Чылі) — чылійскі футбаліст, нападнік французскага лкуба «Марсель» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Падчас выступаў за «Кола-Кола»

Санчэс з’яўляецца выхаванцам чылійскага клуба «Кабрэлоа». Дэбютаваў за клуб у вельмі юным узросце і ўжо да 18 гадоў стаў важным іграком асновы і лічыўся адным з самых таленавітых ігракоў Паўднёвай Амерыкі.

«Удзінезэ»

У 2006 годзе ён быў набыты «Удзінезэ» за 3 мільёны долараў і адразу быў аддадзены ў арэнду клуба «Кола-Кола». Санчэс правёў за клуб амаль 50 матчаў і забіў 9 галоў. Наступны сезон ён правёў у аргенцінскім клубе «Рывер Плэйт». У 2008 годзе «Удзінезэ» не стаў аддаваць Санчэса ў арэнду, і ігрок паступова заваяваў месца ў аснове італьянскага клуба. Летам 2008 года хадзілі чуткі аб яго пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд»», дзе Санчэс павінен быў замяніць Крыштыяну Раналду ў выпадку пераходу апошняга ў «Рэал», але пераход Алексіса не адбыўся.

«Барселона»

21 ліпеня 2011 года быў набыты каталонскай «Барселонай», па словах прадстаўнікоў «Барселоны» за 26, а па словах прадстаўнікоў «Удзінезэ» за 43 млн еўра[3][4]. У новым клубе футбаліст абраў 9 нумар[5].

Алексіс, такім чынам, стаў першым чылійцам, які гуляў за «Барселону»[6]. У інтэрв’ю галоўны трэнер каталонцаў заявіў, што Санчэс яму спадабаўся тым, што можа згуляць на ўсіх трох атакавалых пазіцыях, ён паказвае інтэнсіўныя абарончыя навыкі[7].

Яго дэбютны сезон у «Барселоне» быў часткова змрочаны кароткатэрміновымі траўмамі. Санчэс дэбютаваў 14 жніўня 2011 года ў матчы Суперкубка Іспаніі, аднак атрымаў траўму сцягна пасля барацьбы з Марселу[8]. Ужо праз два тыдня Санчэс вярнуўся ў асноўную групу ігракоў і выйшаў на замену ў матчы Суперкубка Еўропы, дзе «Барса» атрымала перамогу з лікам 2:0. У верасні Алексіс дэбютаваў у Ла Лізе і нават забіў гол у пераможным з лікам 5:0 матчы супраць «Вільярэала». Аднак праз тыдзень, 10 верасня 2011 года чыліец пакінуў пляцоўку на насілках пасля 30 хвілін матча ў супрацьстаянні з «Рэал Сасьедадам». Санчэс вярнуўся да гульняў 1 лістапада 2011 года ў выязным матчы супраць чэшскай «Вікторыі»[9]. 10 снежня 2011 года ён забіў гол у браму «Рэала» ў пераможным матчы (1:3).

14 лютага 2012 года Санчэс забіў свае першыя галы ў Лізе чэмпіёнаў, дзякуючы чаму «Барселона» атрымала перамогу з лікам 3:1 у матчы супраць «Баера».

10 лютага 2013 года Санчэс забіў свой першы гол у Ла Лізе 2012/13 у хатнім матчы супраць «Хетафэ», які скончыўся з лікам 6:1[10]. З лютага Санчэс забіў у матчах супраць «Дэпартыва», «Мальёркі», басконскага «Атлетыка», «Бетыса», мадрыдскага «Атлетыка» і «Эспаньёла» да канца сезона.

5 студзеня 2014 года нападнік аформіў свой першы хет-трык у складзе «Барселоны» ў пераможным з лікам 4:0 матчы супраць «Эльчэ»[11].

«Арсенал»

10 ліпеня 2014 года Санчэс падпісаў доўгатэрміновы кантракт з «Арсеналам», як паведамляецца, сума трансферу склала каля 30—35 млн фунтаў стэрлінгаў[12][13]. У складзе лонданскай каманды стаў адным з лідараў.

Улетку 2017 года нападніка планаваў набыць «Манчэстэр Сіці», з галоўнам трэнерам якога Хасепам Гвардыёлам Санчэс працаваў у «Барселоне». Аднак, «Арсенал» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 ён пачаў у складзе лонданцаў.

«Манчэстэр Юнайтэд»

У студзені 2018 года ў абмен на Генрыха Мхітарана перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд»[14].

«Інтэрнацыянале»

У жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да італьянскага «Інтэрнацыянале»[15]. У жніўні 2020 года перайшоў у клуб на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[16]. У жніўні 2022 года кантракт з міланскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[17].

«Марсель»

Неўзабаве пасля сыходу з «Інтэрнацыянале» Санчэс далучыўся да французскага «Марселя».

Міжнародная кар’ера

Санчэс у кашулі нацыянальнай зборнай Чылі

Санчэс дэбютаваў за зборную, калі яму яшчэ не было 18 і заклікаецца ў яе склад і дагэтуль. У 2010 годзе быў уключаны ў заяўку чылійцаў на чэмпіянат свету.

У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Амерыкі, забіўшы вырашальны пенальці ў пасляматчавай серыі фінальнага матчу супраць Аргенціны.

Дасягненні

«Кола-Кола»:

«Рывер Плейт»:

«Барселона»:

«Арсенал»:

«Інтэрнацыянале»:

Зноскі

  1. http://www.fifa.com/fifa-tournaments/players-coaches/people=228627/index.html
  2. Alexis Sánchez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Санчес обошелся «Барсе» гораздо дороже, чем все думают. Чемпионат.com
  4. El Barça fitxa Alexis Sánchez(недаступная спасылка). Lloc web oficial del FC Barcelona
  5. Алексис Санчес выбрал себе номер в «Барселоне» Футбольные трансферы
  6. Barça sign Alexis Sánchez Архівавана 29 ліпеня 2012.. FC Barcelona
  7. Alexis Sanchez joins Barcelona from Udinese for £23m. BBC Sport
  8. Alexis Sanchez sidelined one week with injury. Barcaloco.com.
  9. Report: Viktoria Plzen v Barcelona(недаступная спасылка). Soccernet.espn.go.com
  10. Sanchez relieved to break goal drought. ESPN
  11. First hat trick for Alexis Sánchez. FC Barcelona.
  12. Alexis Sanchez agrees to join Arsenal. Arsenal.com.
  13. Alexis Sanchez: Barcelona forward signs for Arsenal. BBC Sport.
  14. «МЮ» объявил о трансфере Санчеса, «Арсенал» – Мхитаряна. by.tribuna.com
  15. «Интер» арендовал Санчеса у «МЮ». by.tribuna.com
  16. Санчес заключил с «Интером» контракт до 2023 года. Клуб подписал его бесплатно. by.tribuna.com
  17. “Интер” объявил о расторжении контракта с Алексисом Санчесом. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чылі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рывер Плэйт
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чылі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Кола-Кола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Футбалісты Чылі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Кабрэлоа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных