wd wp Пошук:

ФК Удзінезэ

«Удзінезэ» (італ.: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Удзінэ. Клуб быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам з’яўляючыся другім найстарэйшым клубам у Італіі пасля «Джэноа».

Традыцыйная хатняя форма каманды ёсць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты і белыя шкарпэткі. Клуб гуляе на «Стадыа Фрыулі», які здольны змясціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клуб мае сваё лічбавае тэлебачанне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія. Клуб мае вялікую колькасць прыхільнікаў у Фрыулі і суседніх раёнах.

Гісторыя

Раннія гады

«Удзінезэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Удзінезскага таварыства гімнастыкі і фехтавання. У сваім першым годзе, клуб перамог у розыгрышу трафея «Torneo FNGI» ў Трэвіза разбіўшы «Ферару» з лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасці афіцыйнага.

5 ліпеня 1911 года некаторыя гімнасты Удзінезэ на чале з Луіджы Даль Дана, заснавалі клуб «Удзінезэ», які далучыўся да Італьянскай федэрацыі футбола. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювентус Пальманова», і перамагла з лікам 6:0.

Толькі ў 1912—1913 гадах «Удзінезэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох каманд (астатнімі былі «Петрарка» і «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удзінезэ скончыў турнір на другім месцы, прапусціўшы наперад «Петрарку» і прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удзінезэ не здолеў выйсці на нацыянальны ўзровень.

1920-я гады

Сезон 1920/21, які скончыўся для клуба няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клуб дэбютаваў Джына Белота, які па-ранейшаму з’яўляецца іграком, які адгуляў найбольшую колькасць сезонаў за клуб, гэта значыць 17. У 1922 годзе, «Удзінезэ», скарыстаўшыся адсутнасцю мацнейшых на той час клубаў краіны ў розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клуба «Вада» з лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удзінезэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сезон, нягледзячы на рэфармаванне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэння колькасці каманд.

Сезон 1922/23 быў катастрафічным для клуба, бо яны занялі ў сваёй групе апошняе месца і вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасці. 24 жніўня 1923 года клуб «Удзінезэ» быў вылучаны з «Удзінезэ Фрыулі», і клуб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасце, уся пазыка была выплачана прэзідэнтам клуба Алесандра Дэль Торса пасля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клуб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацвёртае месца на наступны год.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Італія Бр Марка Сільвестры 1991
2 Ірландыя Аб Фесці Эбаселе 2002
3 Марока Аб Адам Мазіна 1994
4 Славенія ПА Сандзі Лоўрыч 1998
5 Германія ПА Талгай Арслан 1990
6 Францыя ПА Жан-Віктор Макенго 1998
7 Нігерыя Нап Айзек Саксес 1996
8 Боснія і Герцагавіна ПА Мата Яяла 1988
9 Партугалія Нап Бету 1998
10 Іспанія Нап Жэрар Дэўлафеу 1994
11 Бразілія ПА Уолас 1995
13 Італія Аб Дэстыні Удожы 2002
14 Ірландыя Аб Джэймс Абанква 2004
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15 Партугалія Аб Леанарду Бута 2002
17 Нідэрланды Аб Брэм Нюйтынк 1990
18 Аргенціна Аб Неўэн Перэс 2000
19 Нігерыя Аб Кінгслі Эхізібу 1995
20 Італія Бр Даніэле Падэлі 1985
23 Камерун Аб Энца Эбос 1999
24 Германія ПА Лазар Самарджыч 2002
29 Славенія Аб Яка Біёл 1999
30 Паўночная Македонія Нап Ілія Нестароўскі 1990
37 Аргенціна ПА Раберта Перэйра Капітан каманды 1991
50 Бразілія Аб Радрыгу Бекан 1996
67 Францыя Аб Аксель Гесан 2004
70 Італія ПА Сімонэ Пафундзі 2006

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1896 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Італіі
Катэгорыя·ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube