wd wp Пошук:

Генрых Мхітаран

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Генрых Мхітаран (арм.: Հենրիխ Համլետի Մխիթարյան; нар. 21 студзеня 1989, Ерэван, Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР, цяпер Арменія) — армянскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Арменіі. Ганаровы грамадзянін Ерэвана (2012)[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ерэване 21 студзеня 1989 года ў футбольнай сям’і. У 1990 годзе пераехаў у Францыю, дзе гуляў яго бацька, вядомы савецкі нападнік, Гамлет Мхітаран, там Генрых вывучыў францускую мову. Пасля смерці бацькі Генрых з сям’ёй вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у акадэміі «Пюніка».

У 2003 годзе Генрых Мхітаран ва ўзросце 14 гадоў адправіўся на стажыроўку ў бразільскі клуб «Сан-Паўлу», там Генрых навучыўся бразільскаму майстэрству і пражыў 4 месяцы, і там жа ён пазнаёміўся з такімі футбалістамі, як Эрнаніс, Лукас Мора, Аскар, Дэнілсан. З некаторымі ён падтрымлівае сувязь, маючы зносіны на партугальскай мове. Усяго Мхітаран ведае сем моў (армянскую, рускую, украінскую, французскую, англійскую, партугалькую і нямецкую).

6 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. У складзе каманды ў сезоне 2016/17 стаў пераможцам Лігі Еўропы, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Аякса» (2:0).

У студзені 2018 года ў абмен на Алексіса Санчэса перайшоў у лонданскі «Арсенал»[5]. Дэбютаваў за новы клуб 3 лютага 2018 года ў матчы супраць «Эвертана» (5:1), дзе адзначыўся трыма галявымі перадачамі.

У верасні 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ромы»[6]. У жніўні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з «Арсеналам» і стаў іграком «Ромы» на трывалай аснове[7].

У ліпені 2022 года, пакінуўшы «Рому» ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовы кантракт з «Інтэрнацыянале»[8].

Зноскі

  1. Henrikh Mkhitaryan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Henrikh Mkhitaryan // FBref.com
  3. Почетные граждане Еревана. imyerevan.com
  4. Мхитарян подписал контракт с «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com
  5. «МЮ» объявил о трансфере Санчеса, «Арсенал» – Мхитаряна. by.tribuna.com
  6. “Рома” арендовала у “Арсенала” Мхитаряна. football.by
  7. Мхитарян перешел в «Рому». Контракт с «Арсеналом» расторгнут по соглашению сторон. by.tribuna.com
  8. Футбол. Генрих Мхитарян перешел из “Ромы” в “Интер”. pressball.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Пюнік
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ерэвана
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ерэване
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Ігракі зборнай Арменіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Арменіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Дортмунд
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Данецк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы