У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карповіч. Алег Іванавіч Карповіч (1960, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-графік, член Беларускага саюза мастакоў, аглядальнік і мастак газеты «СБ. Беларусь сегодня». Жыве і працуе ў Мінску.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне станковай графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках з 1980-х гадоў. Першая карыкатура ў газеце «Знамя юности» была апублікавана ў 1984 годзе. З таго часу супрацоўнічае з больщай колькасцю перыядычных выданняў і кніжнымі выдавецтвамі Беларусі. Працаваў у часопісах «На экранах Беларуси», «Пралеска», у газеце «Свободные новости».
Займае пасаду аглядальніка ў рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сегодня». Займаецца скульптурай і плакатам, партрэтам, сяброўскім шаржам і карыкатурай. Карыкатуры і партрэты аўтарства Алега Карповіча сумяшчаюць у сабе гратэск, іронію, дакладнасць перадачы вобразаў і тонкі псіхалагізм, умела выражаны яркімі мастацкімі прыёмамі станковай графікі.
Узнагароджаны знакам «Выдатнік друку», прэміяй Міжнароднага конкурсу экслібрыса ў г. Сінт-Нікласе (Бельгія).
Атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2021 год у складзе аўтарскага калектыва Выдавецкі дом «Беларусь сёння». Атрыманую ўзнагароду Алег Карповіч ацаніў значна круцейшай за Нобелеўскую:
Асабліва сёння, калі мы зразумелі, што такое цяперашняя Нобелеўка. Наша прэмія Прэзідэнта нашмат чысцей, нават параўнаць немагчыма з нобелеўскімі мільёнамі. Для мяне гэта самая высокая ўзнагарода, да таго ж беларускія карыкатурысты ніколі раней яе не ганараваліся. Супрацоўніцтва з Людмілай Гладкай і Юрыем Цераховічам у нас склалася яшчэ ў першыя дні жніўня 2020 года. Мы адразу зразумелі, што адбываецца і пачалі працаваць. Падзеі тых дзён паказалі, што палітычная карыкатура сёння вельмі патрэбная, і, думаю, яна не сыдзе з газетных старонак: без яе вастрыні зараз проста не абысціся.[1] (руск.)