wd wp Пошук:

Алаіз Ландэс

Алаіз Ландэс (польск.: Alois (Alojzy) Landes, лац.: Aloisius Landes; 11 лютага 1767 у Аўгсбургу (Баварыя) — 25 студзеня 1844 ў Рыме) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог, аўтар філасофскіх прац.

Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1787 г. у Полацку. Рэгент канвікту ў Мсціславе (1791—1794 і 1799—1800) і ў Віцебску (1794—1795 і 1798—1799). У перыяд з 1795 па 1797 гг. — прэфект езуіцкіх школ у Дынабургу. З 1801 па 1803 — прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме[1]. У 1803—1809 гадах узначальваў езуіцкую місію ў Саратаве[2][3]. З 1 жніўня 1809 г. па 1 жніўня 1814 г. займаў пасаду прывінцыяла Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса. З 1 жніўня 1814 г. па 1 жніўня 1817 г. — рэктар Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1817—1820 гг. — інструктар ІІІ прабацыі ў Віцебску[1].

Пасля забароны Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі (1820) разам з іншымі віцебскімі езуітамі прыехаў 10 мая 1820 г. у Львоў (Аўстрыйская імперыя)[4]. 24 мая 1820 г. накіраваўся ў Вену, дзе праводзіў перамовы з імператарам з мэтай атрымання дазволу на вяртанне езуітаў у аўстрыйскую дзяржаву[5][6]. Магістр навіцыяту (1822—1828) і рэктар калегіума (1823—1828) у Старой Весі, а а потым рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума (1828—1829)[7][8].

У 1820 г. браў удзел у ХХ Генеральнай кангрэгацыі і выбарах генерала Ордэна езуітаў. У 1829 — удзельнік ХХІ Генеральнай кангрэгацыі, дзе быў абраны асістэнтам генерала Таварыства Ісуса Яна Ротана (выпускніка Полацкай езуіцкай акадэміі) у Германіі, а потым прызначаны рэктарам Германскага калегіума (Collegium Germanicum) у Рыме[5].

Апошнія гады жыцця правёў у Вечным горадзе, дзе і памёр 25 студзеня 1844 г.[5]

Зноскі

  1. 1 2 Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 180—181.
  3. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 395—399.
  4. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 527.
  5. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  6. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 402—403.
  7. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae.
  8. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 179—180.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1844 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўгсбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1767 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме