У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курачкін.
Акім Рыгоравіч Ку́рачкін (28 жніўня (10 верасня) 1912, Ветка, Гомельскі павет, цяпер у Гомельскай вобласці — 4 жніўня 2004) — беларускі скульптар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Нарадзіўся ў горадзе Ветка Гомельскага павета (цяпер раённы цэнтр у Гомельскай вобласці). У 1934 годзе скончыў Беларускі мастацкі тэхнікум у Віцебску.
Першай работай А. Р. Курачкіна была карціна «Клім Варашылаў і Сямён Будзённы на Паўночна-Заходнім фронце»[1]. Потым працаваў у галіне станкавай и манументальнай скульптуры. У мастацкіх выставах пачаў удзельнічаць з 1940 года.
Сярод работ А. Р. Курачкіна
і іншыя.
А. Р. Курачкін аўтар помнікаў воінам Савецкай Арміі і партызанам у Слоніме (1956), Паставах (1965), Полацку (1967), Вілейцы, вёсках Грозаў Капыльскага раёна, Міхалова Бабруйскага раёна (1967), Маслакі Горацкага раёна (1983), помніка А. Ф. Мяснікову ў Магілёве (1961) і інш.
Сярод станкавых работ:
і інш.