Акаралогія (acarology, ад грэч.: ἀράχνη ἀκάρι, akari — кляшчы; и -λογία — навука, веданне) — раздзел заалогіі беспазваночных, які вывучае кляшчоў. Вылучаюць ветэрынарны, медыцынскі, агульны і сельскагаспадарчы кірункі акаралогіі. Асноўныя пытанні акаралогіі даследуюцца сумесна ў першую чаргу ў ветэрынарыі і медыцыне, бо многія кляшчы з’яўляюцца ўзбуджальнікамі інвазіённых і інфекцыйных захворванняў жывёл і чалавека (энцэфаліт).