У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уолес. Альфрэд Расэл Уолес (8 студзеня 1823 — 7 лістапада 1913) — англійскі заолаг, адзін са стваральнікаў біягеаграфіі. Адначасова з Ч. Дарвінам (і незалежна ад яго) распрацаваў тэорыю эвалюцыі на аснове натуральнага адбору.
У 1848—1852 гг. разам з Р. Бейтсам даследаваў берагі рэк Амазонка і Рыа-Негра. У 1854—1862 гг. даследаваў Малайскі архіпелаг і сабраў больш за 125 тыс. батанічных, заалагічных і геалагічных узораў, склаў слоўнікі 75 дыялектаў.
Уолесу належаць навуковыя працы па заалогіі, біягеаграфіі, антрапалогіі, этнаграфіі і геалогіі. У 1892 годзе атрымаў медаль Лінея.