Ажы́ка раўнінная[3] (Luzula campestris) — від кветкавых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 5—25 см, з шматлікім прыкаранёвым (сцябловых толькі 2) лісцем і кветкамі па 3—9(12) у пучках, сабраных у раскідзістае суквецце.
Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы. Натуралізавалася Афрыкі, Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі[4]. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна на поўдні і захадзе. Расце па сухіх травяных пясчаных мясцінах у хваёвых, хваёва-дубовых і дубовых лясах. Цвіце у маі — чэрвені.