wd wp Пошук:

Ажыка раўнінная

Ажы́ка раўнінная[3] (Luzula campestris) — від кветкавых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 5—25 см, з шматлікім прыкаранёвым (сцябловых толькі 2) лісцем і кветкамі па 3—9(12) у пучках, сабраных у раскідзістае суквецце.

Распаўсюджанне

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы. Натуралізавалася Афрыкі, Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі[4]. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна на поўдні і захадзе. Расце па сухіх травяных пясчаных мясцінах у хваёвых, хваёва-дубовых і дубовых лясах. Цвіце у маі — чэрвені.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ажыка
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Еўропы