Адэская вобласць (укр.: Одеська область) — вобласць на поўдні Украіны. На поўначы мяжуе з Вінніцкай і Кіраваградскай, на ўсходзе — з Мікалаеўскай абласцямі, на захадзе — з Малдавіяй (у тым ліку з Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай), на паўднёвым захадзе — з Румыніяй.
Першапачаткова на тэрыторыі Адэскай вобласці пераважную большасць меў стэпавы ладшафт. У цяперашні час пераважная большасць гэтых стэпаў разараныя і выкарыстоўваецца для земляробства. На поўначы вобласці захаваліся невялікія дубровы (дуб звычайны, бук, ясень, ліпа). На тэрыторыі вобласці шмат ветраахоўных палос (больш 25 тыс. га), высаджаных з акацый, абрыкоса, клёна і інш.
На тэрыторыі Адэскай вобласці захавалася мноства праваслаўных, мусульманскіх, каталіцкіх, іудзейскіх і іншых культавых будынкаў ХIII—ХХ стагоддзяў. Тут можна палюбавацца ўнікальнымі адзінкавымі абароннымі (ХIII—ХV стст.) і палацавымі (XIX ст.) комплексамі архітэктурных будынкаў. Да нашых дзён захаваліся архітэктурныя помнікі грамадзянскага прызначэння (асабнякі, адміністрацыйныя будынкі і будынкі вучэбных і лячэбных устаноў), шырока распаўсюджаныя ваенныя і грамадзянскія (у т. л. і персанальныя) манументы двух апошніх стагоддзяў. Выдатна захавалася Белгарад-Днястроўская крэпасць.
У вобласці знаходзіцца буйны Дунайскі біясферны запаведнік і разнастайныя прыродныя аб’екты з іншым ахоўным статутам.
У 1917—1920 гг. у Адэсе жыў і працаваў беларускі навуковец і грамадскі дзеяч С. М. Некрашэвіч.
У структуры прамысловай вытворчасці рэгіёна найбольшую ўдзельную вагу маюць харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, машынабудаванне. Адмысловае развіццё атрымала станкабудаўнічая галіна. Яна прадстаўленая прадпрыемствамі па вытворчасці металарэзных станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання.
Прыродныя ўмовы Адэскай вобласці спрыяльныя для гадоўлі зімавой пшаніцы, кукурузы, проса, ячменю, сланечніка. У паўночнай і цэнтральнай частках вобласці можна выгадоўваць цукровы бурак, у паўднёвай — вінаград.
Адэская вобласць мае сетку чыгунак, якой кіруе Адэская чыгунка. Таксама ў вобласці ёсць лініі вузкакалейных чыгунак.
Адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці — горад Адэса.
Лік адміністрацыйных адзінак, рад і населеных пунктаў вобласці: