wd wp Пошук:

Адэла Нармандская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Адэла.

Адэ́ла Нарма́ндская (англ.: Adela of Normandy; 1062/1067 — 8 сакавіка 1137?) — дачка Вільгельма Заваёўніка, жонка Эцьена II, графа Блуа і Шартра, і маці англійскага караля Стэфана Блуаскага.

Біяграфія

Адэла, верагодна, была самай малодшай дачкой Вільгельма Заваёўніка і Мацільды Фландрскай. Дакладны год яе нараджэння невядомы: відавочна, што яна нарадзілася не раней за 1062 і не пазней за 1067 года. Адэла атрымала адносна добрую адукацыю (у прыватнасці, валодала латынню). Каля 1083 года яна выйшла замуж за Эцьена-Анры — спадчынніка графа Блуа і Шартра, — які быў адным з найважнейшых саюзнікаў Вільгельма Заваёўніка ў яго барацьбе супраць Анжуйскага графства. У 1089 годзе Эцьен-Анры атрымаў у спадчыну графства Блуа і стаў кіраваць пад імем Эцьена II.

Адэла адрознівалася павышанай рэлігійнасцю і ў 1095 годзе пераканала свайго мужа адправіцца разам з яе братам — Робертам Куртгёзам, герцагам Нармандыі, — у Першы крыжовы паход. Эцьен, аднак, не адрозніўся ў паходзе асаблівай доблесцю і ў 1098 годзе вярнуўся з рэпутацыяй баязліўца. Пад ціскам Адэлы, якая патрабавала выканання зароку ўбачыць Іерусалім, у 1101 годзе Эцьен ізноў адправіўся ў Палесціну, дзе ў 1102 годзе і загінуў у час няўдалай атакі на атрад сарацынаў у Рамле. У час адсутнасці мужа, а таксама пасля яго смерці, у перыяд непаўналецця дзяцей, Адэла выконвала абавязкі рэгенткі Блуаскага графства.

Паводле сведчання Ардэрыка Віталія, Адэла была энергічнай і мудрай жанчынай, якая з поспехам спраўлялася з абавязкам кіравання краінай. Адэла, дзякуючы яе блізкасці з буйнымі французскімі тэолагамі, у прыватнасці, з Іва Шартрскім, адыграла адну з ключавых роляў ва ўрэгуляванні спрэчкі аб інвестытуры ў Францыі і Англіі ў пачатку XII стагоддзя. Для навучання сваіх дзяцей яна запрашала выдатных настаўнікаў, а малодшага Анры адправіла ў Клюнійскі манастыр — адзін з вядучых багаслоўскіх цэнтраў Еўропы таго часу. У той жа час, з прычыны канфлікту са старэйшым сынам Гіёмам, Адэла адхіліла яго ад успадкоўвання, перадаўшы трон Блуа другому сыну Цібо — будучаму графу Шампані. Яшчэ адзін сын, Стэфан, быў у 1111 годзе адпраўлены да двара караля Англіі — брата Адэлы Генрыха I.

У 1120 годзе Адэла сышла ад палітыкі і клопатаў аб выхаванні дзяцей у Марсіньі, дзе і пражыла астатак жыцця. У 1135 годзе яе сын Стэфан стаў каралём Англіі.

Дзеці

Адэла Нармандская

Адэла Нармандская і Эцьен II Блуаскі мелі, прынамсі, 12 дзяцей:

  1. Гіём (каля 1081 — 1150), сеньёр Сюлі, граф Шартра. Разумова адсталы, праз што быў пазбаўлены спадчыны на карысць малодшага брата Цібо. Ажаніўся са спадчынніцай сеньярыі Сюлі і стаў родапачынальнікам французскага роду Сюлі;
  2. Агнэс дэ Блуа (1086/1088 — 1129), замужам за Гуга III дэ Ле-Пюізэ;
  3. Элеанора (каля 1090 — 1147), замужам (1120—1142, развод) за Раулем I, графам Вермандуа;
  4. Літуіза (Адэль) дэ Блуа (1092 — пасля 1118), муж — Міла II Малодшы дэ Манлеры, сеньёр Брэ, віконт Труа;
  5. Цібо II (1090/1093 — 1152), граф Блуа (c 1102), граф Шампані (c 1125);
  6. Адо (пам. у маленстве);
  7. Люсія-Маго (1095—1120), замужам за Рычардам д’Аўраншам, 2-м графам Чэстэр;
  8. Стэфан (1096—1154), кароль Англіі (c 1135);
  9. Анры дэ Блуа (1099—1171), біскуп Вінчэстэрскі (Генры Блуаскі).
  10. Аліса дэ Блуа (1100—1145), замужам за Рэно III, графам дэ Жуаньі;
  11. Гумберт (пам. у маленстве);
  12. Філіп (пам. у 1100), біскуп Шалон-сюр-Марн.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Нармандская дынастыя
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XI стагоддзя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Сона і Луара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Святыя Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прынцэсы Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1060-я гады
Катэгорыя·Нармандская дынастыя
Катэгорыя·Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя
Катэгорыя·Рэгенткі
Катэгорыя·Памерлі ў 1137 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Жанчыны XI стагоддзя