Адкрыты чэмпіянат Гібралтара (англ.: Gibraltar Open) — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. Быў заснаваны ў 2015 годзе і праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2017 годзе атрымаў статус рэйтынгавага турніру. Турнір праходзіць на стадыёне «Вікторыя» ў Гібралтары. Прызавы фонд спаборніцтва ў 2018 годзе склаў £153,000.
Фармат адкрытага чэмпіянату Гібралтара ўключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Пераможцамі двух першых розыгрышаў турніру сталі Марка Фу з Ганконга ў 2015 годзе і Шон Мёрфі ў 2017 годзе, а дзеючым чэмпіёнам турніру з’яўляецца Раян Дэй, які выйграў чэмпіянат 2018 года.
Фармат |
---|
Нізкарэйтынгавы турнір |
Рэйтынгавы турнір |
Год | Месца | Пераможца | Фіналіст | Фінальны лік | Паўфіналісты | Чвэрцьфіналісты | Прызавы фонд | К-ць удзельнікаў |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2015 | Гібралтар «Tercentenary Sports Hall» | ![]() | ![]() | 4:1 | ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() ![]() | Агульны: €125,000 Пераможца: €25,000 | 128 |
2017 | Гібралтар «Стадыён Вікторыя» | ![]() | ![]() | 4:2 | ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() ![]() | Агульны: €125,000 Пераможца: €25,000 | 128 |
2018 | Гібралтар «Стадыён Вікторыя» | ![]() | ![]() | 4:0 | ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() ![]() | Агульны: £153,000 Пераможца: £25,000 | 128 |
Гулец | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Дэй Раян![]() | 1 | 0 | 1 | 2018 | — |
Меярфй Шон![]() | 1 | 0 | 1 | 2017 | — |
Фу Марка![]() | 1 | 0 | 1 | 2015 | — |
Цаа Юйпэн![]() | 0 | 1 | 1 | — | 2018 |
Трамп Джад![]() | 0 | 1 | 1 | — | 2017 |
Уайт Майкл![]() | 0 | 1 | 1 | — | 2015 |
Краіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
---|---|---|---|---|
![]() | 1 | 1 | 2018 | 2018 |
![]() | 1 | 1 | 2017 | 2017 |
![]() | 1 | 1 | 2015 | 2015 |