wd wp Пошук:

Агнешка Бругер

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Агнешка Бругер (ням.: Agnieszka Brugger; у дзявоцтве Малчак (польск.: Agnieszka Malczak), нар. 8 лютага 1985, Лягніца, Польская Народная Рэспубліка) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя. Дэпутат Бундэстага 17, 18, 19 скліканняў.

Асабістае жыццё і адукацыя

Яе бацькі пераехалі з Лягніцы ў Дортмунд у 1989 годзе. У Дортмундзе Малчак скончыла Малінкрадцкую гімназію-прыватную сярэднюю школу, якой кіруе рымска-каталіцкая Падэрборнская архідыяцэзія(польск.) бел.. Вывучала паліталогію ў Цюбінгенскім універсітэце. Абралася шлюбам 3 снежня 2011 года і змяніла прозвішча на Бругер[3].

Палітычная кар’ера

З 2005 па 2007 год Бругер была членам Агульнага студэнцкага камітэта(укр.) бел. Цюбінгенскага ўніверсітэта. З 2007 па 2009 год кіравала «Grüne Jugend(ням.) бел.», моладзевай арганізацыяй Саюзу 90/Зялёных, у Бадэн-Вюртэмбергу.

Бругер была абрана дэпутатам Бундэстага на выбарах 2009 года. З таго часу яна займае пасаду прэс-сакратара сваёй парламенцкай групы ў Камітэце абароны і Падкамітэце па раззбраенні, кантролю над узбраеннямі і нераспаўсюджанні зброі.

У якасці члена Камітэта па абароне Бругер шмат падарожнічала, каб наведаць войскі Бундэсверу ў іх місіях за мяжой, у тым ліку ў рамках Шматбаковай інтэграванай місіі ААН па стабілізацыі ў Малі(польск.) бел. (2015 год) і Германскай інтэрвенцыі супраць Ісламскай дзяржавы на авіябазе Інджырлік(укр.) бел. (2016 год)[4].

У выніку беспаспяховых перамоваў аб стварэнні кааліцыйнага ўрада як з хрысціянскімі дэмакратамі (Хрысціянска-дэмакратычным саюзам і Хрысціянска-сацыяльным саюзам у Баварыі), так і са Свабоднай дэмакратычнай партыяй па выніках парламенцкіх выбараў 2017 года Бругер уваходзіла ў францыю Саюзу 90/Зялёных з 14 чалавек. У пачатку 2018 года яна стала часткай кіраўніцтва сваёй парламенцкай групы вакол сустаршыняў Катрын Гёрынг-Экарт і Антона Хофрайтэра(ням.) бел.. У гэтай якасці яна курыруе ініцыятывы групы па замежных справах, абароне і палітыцы развіцця.

Іншыя віды дзейнасці

Палітычныя пазіцыі

У мінулым Бругер галасавала за ўдзел Германіі ў міратворчых місіях Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама ў міратворчых і ваенных місіях Еўрапейскага Саюза, замацаваных Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый на афрыканскім кантыненце, напрыклад, у Малі (Навучальная місія Еўрапейскага Саюза ў Малі(польск.) бел. (2013, 2014, 2015, 2016 і 2017 годы) і Шматбаковая інтэграваная місія ААН па стабілізацыі ў Малі(польск.) бел. (2013, 2014, 2015, 2016, 2017 і 2018 годы), ЦАР (2014) і Ліберыі (2015).

Па Лівіі, Судану, Паўднёваму Судану і Самалі Бругер мае змешаную гісторыю галасавання. Яна выступала супраць удзелу Германіі ў аперацыі «Сафія»(індан.) бел., устрымалася ад галасавання наконт місій у Дарфуры (Судан) (2017), Паўднёвым Судане (2017) пасля таго, як раней галасавала за абедзве місіі (2010, 2011, 2012, 2013, 2014 і 2015 годы). З 2009 года рэгулярна ўстрымлівалася ад галасавання наконт падаўжэння мандата місіі аперацыі «Аталанта»(укр.) бел.. Яна таксама галасавала супраць удзелу Германіі ў навучальнай місіі Еўрапейскага Саюза ў Самалі(ням.) бел. (2016 і 2017) або ўстрымалася (2015).

23 лістапада 2020 года ўзяла шэфства над Марфай Рабковай, актывісткай праваабарончага цэнтра «Вясна» і беларускай палітычнай зняволенай[7][8].

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. http://www.bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/B/brugger_agnes/258170
  3. Agnieszka Malczak hat geheiratet(ням.) . Schwäbische Zeitung(ням.) бел. (8 снежня 2011). Праверана 2 лістапада 2020.
  4. Kritik von Teilnehmer: Deutsche Türkei-Delegation “zu defensiv” Der Spiegel, October 8, 2016.
  5. Advisory Board, Федэральная акадэмія палітыкі бяспекі(ням.) бел.
  6. Gründungsmitglieder Інстытут мадэрнізму салідарнасці(ням.) бел.
  7. Bundestagsabgeordnete übernehmen Patenschaften für Marfa Rabkova, Raman Bahnavets und Stanislau Mikhailau(ням.) . Libereco – Partnership for Human Rights (23 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 27 ліпеня 2021.
  8. У Марфы Рабковай і яшчэ васьмі палітвязняў з’явіліся еўрапейскія «хросныя» (бел.) . Новы Час (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 27 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Лягніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лягніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Члены Саюза 90 — Партыі зялёных