wd wp Пошук:

Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі

Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі (ХСС) (CSUChristlich-Soziale Union in Bayern (i)) — партыя ў Германіі, заснавана 8 студзеня 1946 года. Пазіцыянуе сябе як кансерватыўная партыя на дэмакратычнай платформе і выступае за ўвасабленне хрысціянскіх агульначалавечых ідэалаў у дзяржаўнай палітыцы. Дзейнічае толькі ў Баварыі, аднак рэгулярна атрымлівае месцы ў нямецкім Бундэстазе, дзе са сваёй «сястрынскай» партыяй — Хрысціянска-дэмакратычным саюзам — утворае адзіную фракцыю, якая разам з фракцыяй СвДП фарміруе дзеючы ўрад ФРГ. У Еўрапарламенце ўваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі. У самой Баварыі ХСС доўгі час з’яўляецца кіруючай партыяй. Налічвае 154 тыс. членаў (снежань 2010) і па гэтым паказчыку з’яўляецца трэцяй па велічыні партыяй у Германіі пасля ХДС і СДПГ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1946 годзе
Катэгорыя·Хрысціянска-дэмакратычныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кансерватыўныя партыі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Партыі-члены ЕНП
Катэгорыя·Палітычныя партыі ФРГ