wd wp Пошук:

Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі

Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (ХДС) (ням.: Christlich Demokratische Union Deutschlands (CDU)), кансерватыўная партыя ў Германіі. ХДС утварае кааліцыю з Хрысціянска-сацыяльным саюзам (дзейнічае толькі ў Баварыі, у той час як у ХДС адсутнічае баварская партыйная арганізацыя). Старшыня партыі — Армін Лашэт (з 2021).

У ідэалагічным плане ХДС спалучае кансерватызм, хрысціянскі кансерватызм і хрысціянскую дэмакратыю. Палітычная пазіцыя — цэнтр. У Еўрапейскім парламенце ўваходзіць у фракцыю Еўрапейская народная партыя.

Партыя з’яўляецца кіруючай, на выбарах у Бундэстаг 27 верасня 2009 партыя атрымала адносную большасць месцаў і права фарміравання ўрада.

ХДС створаны ў 1945 ў якасці «палітычнай радзімы» для прадстаўнікоў католікаў і пратэстантаў. Саюз перажыў імклівы рост пры першым старшыні Конрадзе Адэнаўэры (1950—1963). У 1957 ХДС атрымаў абсалютную большасць у Бундэстагу — адзіны выпадак у пасляваеннай гісторыі ФРГ.

Старшынямі ХДС пасля Адэнаўэра былі Людвіг Эрхард (1963—1966), Курт Георг Кізінгер (1966—1971), Райнер Барцэль (1971—1973), Гельмут Коль (1973—1998), Вольфганг Шойбле (1998—2000), Ангела Меркель (2000—2018).

Пяць разоў прадстаўнікі ХДС станавіліся прэзідэнтамі ФРГ: Генрых Любке, Карл Карстэнс, Рыхард фон Вайцзэкер, Раман Херцаг і Хорст Кёлер, і пяць разоў — федеральнымі канцлерамі: Конрад Аденаўэр, Людвіг Эрхард, Курт Георг Кізінгер, Гельмут Коль і Ангела Меркель.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кансерватыўныя партыі
Катэгорыя·Партыі-члены ЕНП
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі ФРГ
Катэгорыя·Хрысціянска-дэмакратычныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1945 годзе