Агаро́дня Го́мельская[1] (трансліт.: Aharodnia Homieĺskaja, руск.: Огородня Гомельская) — вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кармянскага сельсавета.
У 1926—1991 гадах цэнтр Агародня-Гомельскага сельсавета.
Свята-Мікалаеўская царква (2-я пал. XIX ст., драўляная) — у царкве ў 1876—1912 гадах служыў Іаан Кармянскі.