wd wp Пошук:

Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кушняроў. Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў (12 снежня 1919, в. Агародня, Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 11 кастрычніка 2005, г. Баранавічы) — заслужаны будаўнік БССР (1965), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года жыў у г. Баранавічы. У 1949—1980 гадах працаваў на будаўніцтве прамысловых аб’ектаў і жылых дамоў горада. Быў тынкоўшчыкам, брыгадзірам каменшчыкаў баранавіцкага будаўнічага трэсту № 25.

За шматгадовую працу ў 1965 годзе прысвоена званне «Заслужаны будаўнік БССР». У 1966 годзе за поспехі ў выкананні планавых заданнняў па капітальнаму будаўніцтву прысвоенна званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат», ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

  1. ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ. 2019
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»