wd wp Пошук:

Абклад іконы

Гэты артыкул пра абклады ікон. Артыкул пра абклады кніг гл.: Каштоўны абклад.

Шата абраза «Маці Божая Адзігітрыя» з Прачысценскай царквы ў Шарашове. Метал, чаканка, гравіроўска, залачэнне, шкло. 1750—1800. НММ

Абкла́д іконы — дэкаратыўная аздоба абразоў[1].

Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах[1].

Беларусь

На Беларусі найбольшае пашырэнне атрымаў у 17—19 стст[1].

У 17 ст. найчасцей абкладам аздаблялі шанаваныя ці цудатворныя абразы (Брэст, Гродна, Мінск, Жыровічы, Лагішын і інш.)[1].

Найбольш вядомыя сярэбраныя пазалочаныя абклады да абразоў: «Маці Божая Бялыніцкая» (Сноў, Нясвіжскі раён, 18 ст.), «Маці Божая з езуіцкімі святымі» (Крывошын, Ляхавіцкі раён, 18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская» (Дзісна, Мёрскі раён, 1774), медныя пасярэбраныя да абразоў «Пакланенне вешчуноў» (Дрысвяты, Браслаўскі раён, 18 ст.), «Маці Божая Апека» (Пінскі раён, 18 ст.), «Маці Божая Замілаванне» (Парахонск, Пінскі раён, 1803), разны драўляны да абраза «Маці Божая Адзігітрыя» (Бездзеж, Драгічынскі раён, 2-я пал. 17 ст.) і інш[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Абклад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

·

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Іканапіс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва