wd wp Пошук:

Берасцейскі абраз Маці Божай

Берасцейскі абраз Маці Божай — абраз, які, паводле падання, раней захоўваўся ў касцёле дамініканцаў у мястэчку Шараўцы на Падоллі, потым у Берасцейскім кляштары дамініканцаў. У час казацкіх войнаў 17 стагоддзя захоплены татарамі, але адбіты М.Патоцкім, жонка якога Святаслава аздобіла абраз металічным абкладам з каронамі. Абраз намаляваны на палатне, наклееным на дошку памерам 120х80 см; кампазіцыя мае заходнееўрапейскае паходжанне. Знаходзіцца ў Брэсцкім парафіяльным касцёле Святога Крыжа. Захаваўся і металічны абклад 2-й паловы 17 стагоддзя. 30 чэрвеня 1995 года абраз урачыста каранаваны як цудатворны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Іканаграфія Багародзіцы
Катэгорыя·Абразы Беларусі