wd wp Пошук:

Яўген Яўгенавіч Кунцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кунцэвіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Кунцэвіч (нар. 16 жніўня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6, гуляў за дубль наваполацкага «Нафтана», потым перайшоў у «Белшыну», якая на той момант гуляла ў Першай лізе. Дапамог бабруйскаму клубу перамагчы ў Першай лізе і прайсці ў мацнейшы дывізіён.

У лютым 2011 года перайшоў у БАТЭ, але з-за траўмы не здолеў стаць іграком асновы. У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну», а ў жніўні 2013 года пераведзены ў «Граніт»[3].

У сакавіку 2014 года перайшоў у «Граніт» на трывалай аснове[4]. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[5]. У сезоне 2015, аднак, гуляў за дубль мікашэвічцаў, ні разу не з’явіўшыся на полі ў складзе асноўнай каманды.

У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гарадзеі»[6], але не падышоў клубу. У лютым прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У складзе «Славіі» здолеў замацавацца ў цэнтры абароны. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду[8].

Са студзеня 2017 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», з якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе аўтазаводцаў, а ў ліпені 2017 года стаў толькі выхадзіць на замену, і неўзабаве па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клуб[10]. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[11], па заканчэнні сезона 2017 пакінуў каманду.

Пасля з’ехаў на працу ў ЗША[12].

Дасягненні

Зноскі

  1. Evgeni Kuntsevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Evgeni Kuntsevich // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Евгений Кунцевич перешел в “Гранит”
  4. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  5. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками “Гранита”
  6. Кунцевич проходит просмотр в «Городее»
  7. Мальцев, Кунцевич и Сулим стали игроками “Славии”
  8. Страханович и еще шесть игроков продлили контракты со “Славией”, Кобец, Мальцев и Кунцевич покинули клуб
  9. Евгений Кунцевич стал игроком минского “Торпедо”
  10. Евгений Кунцевич покинул минское “Торпедо”
  11. Чухлей и Кунцевич стали игроками “Смолевичей-СТИ”
  12. Наш человек в Чикаго. Алексей Тупчий: “Все остальное, где бывал, рядом с НБА и близко и не стоит”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр