wd wp Пошук:

Яўген Уладзіміравіч Красноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красноў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Красноў (нар. 9 лютага 1998, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Малодшы брат Яўгена, Мікіта Красноў, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[1].

У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 28 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 29 верасня 2018 года згуляў у сваім першым матчы ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Мінска» (0:4).

У лютым 2019 года, калі стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клуб, але не падышоў і пазней далучыўся да «Іслачы», з якой у сакавіку 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт[2]. Спачатку рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, часам з’яўляючыся на полі, а са жніўня 2019 года стаў выступаць толькі за дубль. У 2020 годзе зноў стаў прыцягваццца да асноўнай каманды, дзе часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач» і далучыўся да «Віцебска»[3]. У сезоне 2020 у складзе віцебскай каманды з’яўляўся на полі эпізадычна, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[4].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльДняпро241
2018Д1Дняпро80
2019Д1Іслач60
2020 (1)Д1Іслач40
2020 (2)Д1Віцебск40
2021Д1Віцебск282

Зноскі

  1. Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром»
  2. «Ислочь» подписала контракт с Красновым
  3. Краснов перешел из «Ислочи» в «Витебск»
  4. “Витебск” продлил контракты с Красновым и Ксенофонтовым
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»