wd wp Пошук:

Яўген Львовіч Заслаўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заслаўскі. Яўген Львовіч Заслаўскі (20 мая 1920, Александрыя, Херсонская губерня — 6 ліпеня 2007, Мінск) — савецкі і беларускі архітэктар. Адзін з аўтараў генеральнага плана Мінска 1964 года. Кандыдат архітэктуры (1961). Прафесар архітэктуры БНТУ. Заслужаны архітэктар Беларусі (1980).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 мая 1920 года ў Александрыі Херсонскай губерні ў яўрэйскай сям’і.

У 1941 годзе мабілізаваны, служыў у Маскоўскай і Прыволжскай ваеннабудаўнічых акругах. У 1945 годзе дэмабілізаваны, працягнуў вучобу ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, які ў 1949 годзе скончыў з адзнакай[1].

З 1949 года прызначаны старэйшым архітэктарам, затым — начальнікам аддзела планавання і забудовы Мінска ва Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.

З 1953 года стаў кіраўніком майстэрні аб’ёмнага праектавання Мінгарпраекта. У 19601980 гадах — выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. У далейшым ён стаў яго прафесарам. У 1962 годзе ён быў прызначаны першым намеснікам галоўнага архітэктара Мінска. З 1972 года — галоўны архітэктар Мінгарпраекта.

З 1973 года — галоўны архітэктар майстэрні раённай планіроўкі Мінскага філіяла ЦНДІП горадабудаўніцтва. З 1978 года — кіраўнік аддзела цэнтраў гарадоў навуковага аддзялення БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1952 года. Член КПСС з 1942 года. Пражываў у Мінску.

Памёр 6 ліпеня 2007 года ў Мінску.

Сям’я

Жонка Заслаўскага — Вольга Барысаўна Ладыгіна (1922—2008) — карэнная мінчанка, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, выпускніца Маскоўскага архітэктурнага інстытута, заслужаны архітэктар Беларусі.

Працы

Будынак Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі
Дом па вуліцы Казлова № 8/1

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Кіраўскі мост цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску (1952), будынак Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі (1956), жылыя дамы па вуліцы Казлова (1958), ПДП жылога раёна Чыжоўка (1964), генпланы (1965, 1974), ТЭА генплана (1983) і ПДП забудовы цэнтра (1973) Мінска, схемы фарміравання гарадскіх і сельскіх населеных месцаў БССР на 2000 г. (1975, 1982) і раённай планіроўкі Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай вобласці (1977)[2].

Аўтар навуковых прац, у тым ліку кніг: «Грамадскія цэнтры раённых населеных месцаў БССР» (Масква, 1963), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966, у аўтарскім калектыве), «Архітэктурна-планіровачная і прасторавая арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987)[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Евгений Львович Заславский: Прожить жизнь как надо
  2. 1 2 3 Заславский Евгений Львович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Почётные звания (руск.)  // Беларускі саюз архітэктараў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Александрыі (Кіраваградская вобласць)
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску