wd wp Пошук:

Бранцава

Бра́нцава — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Вёска ўваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.

Гісторыя

Згадваецца ў 1643 як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. У 1871 г. 18 двароў, уласнасць Сіпайлаў-Рудніцкіх. У 1879 г. працавалі млын і кузня. Напачатку 20 ст. 42 двары, 323 жыхары, 22 дзесяцін зямлі.

Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Баранскага сельсавета[4], да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[5], да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета[6].

Па стану на 1.01.1998 г. 23 двары і 27 жыхароў. Зараз фактычна нежылая.

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Белтэлекам
  2. Белпошта
  3. Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 153.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вусценскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта