wd wp Пошук:

Яўген Емяльянавіч Петрушэвіч

Яўген Емяльянавіч Петрушэвіч (укр.: Євген Омелянович Петрушевич; 3 чэрвеня 1863, г. Буск, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя — 29 жніўня 1940, Берлін, Германія) — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, доктар цывільнага і царкоўнага права, прэзідэнт і ўпаўнаважаны дыктатар Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія

Скончыў украінскую акадэмічную гімназію ў Львове, затым юрыдычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта, атрымаўшы ступень доктара права. Вёў практыку ў Сакалі (1897—1905 гг.), будучы адначасова старшынёй гарадской арганізацыі таварыства «Просвіта», а таксама павятовай ашчаднай касы. У 1907—1918 гг. быў дэпутатам аўстрыйскага парламента ў Вене, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ўкраінскага кола. З 1910 г. ён быў дэпутатам Галіцкага сейма ў Львове. У якасці кандыдата ад украінцаў удзельнічаў у дадатковых выбарах IX склікання ў IV курыі па акрузе нумар 33 у Стрыю. 6 верасня 1910 г. набраў 126 галасоў і перамог кандыдата Аляксандра Савюка (45 галасоў). Вёў барацьбу за змяненне несправядлівай для ўкраінцаў выбарчай сістэмы, якая увянчалася поспехам у 1914 г.

19 кастрычніка 1918 г. быў абраны старшынёй Украінскай Нацыянальнай Рады, а 4 студзеня 1919 г. — прэзідэнтам Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасля аб’яднання яе з Украінскай Народнай Рэспублікай ён увайшоў у склад Дырэкторыі УНР. З Дырэкторыі выдалілі яго ў чэрвені, калі ён прыняў функцыі дыктатара Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Гэта было звязана з жаданнем астатніх членаў Дырэкторыі заключыць альянс з Польшчай за кошт Усходняй Галічыны. У ліпені 1919 г. ён адправіўся разам з урадам ЗУНР ў Камянец-Падольскі, а затым у сярэдзіне лістапада 1919 г. — на эміграцыю ў Вену. Ён рабіў беспаспяховыя намаганні па прызнанні заходнімі дзяржавамі права на самавызначэнне Усходняй Галічыны.

У сувязі з рашэннем савета паслоў урад ЗУНР, знаходзячыся ў эміграцыі ў Вене, разпусціўся 15 сакавіка 1923 г. Петрушэвіч разам з бліжэйшымі калегамі пераехаў у Берлін, дзе меў больш магчымасцяў для дзеянняў, чым у сталіцы Аўстрыі. У Берліне ён ўступіў у сярэдзіне 1923 г. у канфідэнцыйны кантакт з Уладзімірам Аўсумам — дарадцам амбасады СССР у Германіі. Следствам прынятых тады дамоўленасцяў стала тое, што Масква пачала фінансаваць эміграцыйны цэнтр ЗУНР. Фінансаванне Петрушэвіча і яго атачэння з боку СССР працягвалася з сярэдзіны 1923 г. па пачатак 1930-х гг. У перыяд 1929—1931 гг. памер рэгулярных датацый на падтрыманне «дыктатара» і ягонага атачэння з бюджэту Народнага камісарыяту замежных спраў СССР складала 1-1,2 тыс. долараў ЗША у месяц. У выніку ў 1924—1929 гг. Петрушэвіч перайшоў на прасавецкія пазіцыі, падтрымаўшы так званую палітыку ўкраінізацыі ва УССР. Палітыка Петрушэвіча сустрэлася з крытыкай з боку яго ранейшых калегаў, частка з якіх у выніку ў 1925 г. стварыла ў Львове Украінскае нацыянальна-дэмакратычныя аб’яднанне. Пасля адмовы бальшавікоў ад палітыкі ўкраінізацыі і эскалацыі тэрору, калектывізацыі і Галадамору ва Украіне, ён быў зняты з падтрымкі СССР, застаючыся ва ўкраінскай палітычнай эміграцыі ў фактычнай ізаляцыі. Памёр у Берліне, у раёне Гермсдорф, быў пахаваны на берлінскім могілках св. Ядвігі, у незалежнай Украіне ягоны прах быў перанесены на Лычакаўскія могілкі ў Львове.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кіраўнікі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Украіны
Катэгорыя·Памерлі 29 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ва Украіне
Катэгорыя·Заходне-Украінская Народная Рэспубліка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе