wd wp Пошук:

Сакаль

Сакаль (укр.: Сокаль) — горад раённага значэння Сакальскага раёна Львоўскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Размешчаны ў паўночнай Галічыне, на правым беразе Заходняга Буга.

Гісторыя

На тэрыторыі Сакаля выяўленыя археалагічныя знаходкі эпохі мезаліту, неаліту і бронзы, грэцкія, кельцкія. Сакаль ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1377 годзе як горад Бэлзскага княства. У 1424 г. атрымаў магдэбургскае права — прадастаўленае Земавітам Бэлзскім; з 1462 г. Сакаль — павятовы горад Бэлзскага ваяводства Польшчы, у 1772—1918 належаў да Аўстрыі; у 1939 г. павятовы горад Львоўскага ваяводства. У лютым 1919 баі І корпуса Украінскай Галіцкай Арміі з палякамі, летам 1919 г. Сакаль заняла польскае войска.

У 1930-х гадах існаваў этнаграфічны музей, экспанаты якога ў большасці набыў адвакат д-р Багдан Чайкоўскі ў 1936—1939 гадах (у 1941 закатаваны бальшавікамі). Музей «Чалавек. Зямля. Сусвет» створаны ў 1985 намаганням мужа і жонкі Анатоля і Наталлі Пакацюкіў.

У Сакале да 1951 г. знаходзілася цудатворная ікона Сакальской маці Божай.

Будучы прэзідэнт ЗУНР Яўген Петрушэвіч пасля атрымання ступені доктара права адкрыў адвакацкую канцылярыю ў Сакале (1908 года перанёс сваю адвакацкую канцылярыю з Сакаля да Сколе, дзе неўзабаве стаў пасаднікам горада).

2 жніўня 1519 года надалёка ад горада адбылася Бітва пад Сакалем — перамога войска татарскай арды над польска-літоўскім войскам пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага, вялікага гетмана Літоўскага.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Сакальскага раёна
Катэгорыя·Сакаль