wd wp Пошук:

Яўген Дзмітрыевіч Мілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілеўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Мілеўскі (нар. 14 студзеня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера

Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», дзе гуляў за дубль. 17 мая 2013 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля». У другім сваім матчы за аснову, 24 мая 2013 года супраць БАТЭ, выйшаў на замену на 93-й хвіліне і праз хвіліну падаў вуглавы, пасля якога Аляксандр Карніцкі пераправіў мяч у сетку і прынёс «Гомелю» перамогу (2:1).

Пасля Мілеўскі ў сезоне 2013 згуляў яшчэ некалькі мачтаў за аснову «Гомеля». У сезоне 2014 доўгі час гуляў толькі за дубль, але ў канцы сезона 2014 стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[2].

У сезоне 2015 ужо стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У верасні і кастрычніку адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Сезон 2016 разам з «Гомелем» правёў у Першай лізе і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль. У студзені 2018 года яшчэ на адзін год падоўжыў кантракт з клубам[3]. Аднак, у сезоне 2018 толькі ў трох матчах выйшаў на замену. У жніўні 2018 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[4].

У студзені 2019 года стаў іграком сталічнага «Энергетыка-БДУ»[5], аднак ужо ў сакавіку па пагадненні бакоў пакінуў яго і далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[6], а праз два тыдні зноў стаў іграком «Гомеля»[7]. У першай палове сезона 2019 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[8]. У 2020 годзе звычайна выхадзіў на замену.

У пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазней далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[9]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, з верасня стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[10] і неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[11].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.

16 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. Усяго за зборную правёў 8 матчаў — усе ў першай палове 2015 года.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльГомель140
2013Д1Гомель70
2014Д1Гомель70
2015Д1Гомель220
2016Д2Гомель242
2017Д1Гомель160
2018 (1)Д1Гомель30
2018 (2)Д2ЮАС110
2019Д1Гомель161
2020Д2Гомель90
2021Д2Хваля271

Зноскі

  1. Evgeni Milevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Гомель» продлил контракт с Милевским
  3. “Гомель” продлил контракт с Милевским
  4. Милевский перешел в ЮАС
  5. Евгений Милевский перешел в “Энергетик-БГУ”
  6. “Спутник” объявил о переходе Евгения Милевского
  7. Евгений Милевский вернулся в “Гомель”. Это третий клуб, с которым футболист заключал контракт в межсезонье
  8. “Гомель” продлил контракты с Терещенко и Милевским
  9. Милевский, Теслюк и Ходенков стали игроками “Волны”
  10. Милевский и Теслюк расторгли контракты с “Волной”
  11. Первая лига все-таки без “Крумкачоў”, “Волна” без лучшего бомбардира, усиление “Локо”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель