wd wp Пошук:

Ястрабок парасоністы

Ястрабо́к парасоністы[3] (Hieracium umbellatum) — від кветкавых раслін роду Ястрабок (Hieracium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—70 (да 100)[3] см з кароткім вузлаватым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце даўжынёй 5—7[3] см, чаргаванае, сядзячае, простае, ланцэтападобнай формы, з зубчастым або суцэльным краем, апушанае. Зверху лісце зялёнага колеру, знізу — шызаватае. Кветкі залаціста-жоўтыя, у кошыках, сабраных па 8 (15) — 40 (80)[3] у парасонападобныя мяцёлкі. Плод — сямянка цёмна-карычневага колеру з брудна-жоўтым чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі, умераных і трапічных (Індыя, Пакістан) абласцей Азіі[4].

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Расце ў стэпах, на лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог, у парках і садах[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Hieracium umbellatum L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. 1 2 3 Ястребинка зонтичная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Ястрабок
Катэгорыя·Пустазелле