wd wp Пошук:

Рэспубліка Злучаных правінцый

Рэспубліка Злучаных правінцый — рэспубліка, якая ўтварылася ў выніку перамогі Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі XVI-XVII стагоддзяў. Існавала з 1581 па 1795 год.

Гісторыя

Да 1581 года, тэрыторыя гістарычных Нідэрландаў складалася з княстваў, графстваў і незалежных дыяцэзій, некаторыя з іх, аднак не ўсе, уваходзілі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сёння, гэтая тэрыторыя падзелена паміж такімі дзяржавамі, як Нідэрланды, Бельгія, Люксембург і часткі тэрыторый Францыі і Германіі. Гістарычныя Нідэрланды ў XVI стагоддзі прыкладна адпавядалі Семнаццаці правінцыям, на якія распаўсюджвалася дзеянне Прагматычнай санкцыі 1549 Карла V Габсбурга.

Праз шлюб, мір або продаж, гэтыя землі перайшлі да габсбургскага імператара Карлу V Габсбургу і яго сыну, каралю Філіпу II Габсбургу. У 1568 годзе Нідэрланды, кіруемыя Вільгельмам I Аранскім, паўсталі супраць Філіпа II з прычыны высокіх падаткаў, пераследу пратэстантаў урадам і спробы Філіпа мадэрнізаваць і цэнтралізаваць дэцэнтралізаваныя сярэдневяковыя ўрадавыя структуры правінцый. Гэта быў пачатак Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі.

У 1579 годзе, 7 паўночных правінцый Нідэрландаў падпісалі Утрэхцкую унію, у якой яны паабяцалі падтрымаць адзін аднаго ў абарончай вайне супраць іспанскай арміі. Гэта было пацверджана ў “Акце аб урачыстым адрачэнні” (1581), дэкларацыі аб незалежнасці, у якой паўночныя правінцыі афіцыйна зрынулі Філіпа II як кіраўніка Паўночных Нідэрландаў.

Спачатку Злучаныя правінцыі імкнуліся выбраць свайго ўласнага кіраўніка. Яны запрасілі кіраваць дзяржавай Франсуа Анжуйскага (ён узначальваў рэспубліку Злучаных правінцый працягу 1581-1583). Пазней, пасля забойства Вільгельма Аранскага (10 ліпеня, 1584) і Генрых III, і Елізавета адхілілі прапанову кіраваць Нідэрландамі. Аднак, апошняя пагадзілася даць Злучаным правінцыям пратэктарат ад Англіі (Нансачскі дагавор, 1585), і адправіла Роберта Дадлі ў якасці генерал-губернатара. Гэта не мела поспеху, і 1588 годзе правінцыі ператварыліся ў рэспубліку.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Еўропы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1581 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Нідэрландаў
Катэгорыя·Зніклі ў 1795 годзе