wd wp Пошук:

Ян Міхал Завіша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Завіша.

Ян Міха́л Заві́ша (польск.: Jan Michał Kieżgaiło Zawisza; 1658 — 20 мая 1685) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста менскі.

Біяграфія

З роду Завішаў прыдомак Кезгайла герба «Лебедзь» зменены (апроч лебедзя на шчыце белая пяціляпёсткавая ружа ў кароне), першы з чатырох сыноў Андрэя Казіміра Завішы, пісара вялікага літоўскага, і Гелены Аляксандры з Агінскіх, кашталянкі троцкай. Ян Міхал ажаніўся з Розай Валадковіч герба «Радван», дачкой Стэфана, падсудка менскага, і Розы Слізень. Па мячу яна была ўнучкай Марціна Казіміра Валадковіча, пісара земскага менскага, і Гелены Кастравіцкай, а па кудзелі — Стэфана Яна Слізня, рэферэндара вялікага літоўскага і старосты крэўскага, і Зоф’і з Катлоў, дачкі войскага старадубскага. Старасціч менскі па бацьку, пасля там жа быў старостам гродавым. Памёр маладым на 27 годзе жыцця ў Менску. Дзяцей не было. Пахаваны ў капліцы Завішаў у менскім бернардзінскім касцёле.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1685 годзе
Катэгорыя·Старосты менскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1658 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Завішы
Катэгорыя·Пахаваныя ў касцёле Святога Іосіфа (Мінск)