Валадковічы, Валадкевічы — шляхецкі род гербу «Радван» зменены.
Імаверна, паходзяць ад Каспара Валадковіча, шляхціча Віленскага павета, сыны якога Марцін і Рыгор у 1567 ставілі ў войска Вялікага Княства Літоўскага двух конных ваяроў з маёнтку Геранёны Ашмянскага павета. Марцін Валадковіч згадваецца ў ліку шляхты Менскага павета[1].
Магчыма, да гэтага роду належалі Сенька з Мсціслаўшчыны (кан. XV — пач. XVI стст.), Рыгор з Полаччыны (1582) і іншыя[2].