wd wp Пошук:

Аляксандр Астрожскі

Аляксандр Астрожскі (1570, Вявёрка каля Тарнава — 12 снежня 1603, Цярнопаль) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі1593), староста пераяслаўскі (з 1594).

Валодаў гарадамі Ратна (прыкладана з 1590), Дарагабуж, Сураж, Звягель, паловай горада Астрог (усе з 1603)[1].

Біяграфія

З княжацкага роду Астрожскіх уласнага герба, сын Канстанціна-Васіля і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Януша і Канстанціна, сясцёр Кацярыну і Лізавету.

Дзяцінства правёў у Дубне, выхаванне і адукацыю спачатку атрымаў у Астрогу, а потым пры двары караля і вялікага князя.

У 1592 годзе пабраўся шлюбам з каталічкай Ганнай Косткай, уладальніцай горада Ярослаў у Рускім ваяводстве, дзе збудаваў палац. У 1593 годзе разбіў пад Яраславам татараў.

Разам з бацькам супрацьдзейнічаў правядзенню царкоўнай уніі, удзельнічаў у праваслаўным саборы 1596 года ў Берасці, саборы праваслаўных і пратэстантаў 1599 года ў Вільні.

Меў 5 сыноў (Канстанцін Аляксандр, Крыштаф, Януш Павел, Аляксандр, Васіль) і 3 дачок (Соф’я, Ганна Алаіза, Кацярына).

Раптоўна памёр у 1603 годзе (магчыма яго атруцілі). Пахавалі князя ў Астрогу, у царкве Яўлення Гасподняга.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Старосты пераяслаўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1570 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1603 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Астрожскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Астрогу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Цярнопалі
Катэгорыя·Пахаваныя ва Украіне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы валынскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падкарпацкім ваяводстве