Дамінік Мікалаевіч Пац (? — 1579) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Падкаморы берасцейскі з 1568, кашталян смаленскі з 1571.
Меў маёнткі ў Берасцейскім павеце (каля 1900 сялянскіх двароў). Удзельнічаў у заключэнні Люблінскай уніі 1569. Кальвініст.
Быў сынам падляшскага ваяводы Мікалая Паца і Аляксандры Гальшанскай. Меў братоў Станіслава, Мікалая і Паўла.
Ажаніўся з Ганнай Лозкай, дачкой берасцейскага войскага Андрэя Барысавіча Лозкі, удавой Льва Пацея. Ад Дамініка паходзіць берасцейская галіна роду Пацаў.
Юрый Пац (?—1505) | NN | Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі (?—1510) | Соф'я Судзімонтаўна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай Пац (?—каля 1550) | Аляксандра Гальшанская (?—каля 1553) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ганна Лозка | Дамінік Пац (?—1579) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян Пац (каля 1550—1610) | Мікалай Пац (?—1595) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||