wd wp Пошук:

Янаш Хуньядзі

Янаш Хуньядзі

Янаш Ху́ньядзі (лац.: Ioannes Corvinus, венг.: Hunyadi János, рум.: Iancu de Hunedoara, сербск.: Сибињанин Јанко, Sibinjanin Janko, 1387 — 11 жніўня 1456) — венгерскі ваенны і палітычны дзеяч, ваявода Трансільваніі, генерал і рэгент венгерскага каралеўства (14461453). Яго сын Мацьяш Корвін быў каранаваны венгерскім каралём.

Біяграфія

Янаш нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай румынскай вобласці Алтэнія ў венгерскай шляхецкай сям’і валашскага паходжання. Ён паступіў на службу да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і караля Венгрыі Жыгімонта. За ваенныя заслугі імператар дараваў яму ўладання ў памежнай правінцыі з Турцыяй.

Пасля смерці Жыгімонта і яго спадчынніка Альбрэхта Габсбурга Янаш Хуньядзі аказаў падтрымку польскаму каралю Уладзіславу III Ягелону супраць малалетняга сына Альбрэхта Ладзіслава Пасмяротнага (Ласла V) і дапамог яму заняць венгерскі трон. У падзяку Уладзіслаў зрабіў Янаша неафіцыйным кіраўніком Венгрыі. У 14411442 гадах Хуньядзі нанёс разгромныя паражэнні туркам на тэрыторыях Венгрыі і Балгарыі.

Замак Хуньядзі ў Трансільваніі

У 1444 годзе туркі прапанавалі заключыць мір каля Сегеда. Хуньядзі пагадзіўся, але даведаўшыся, што венецыянскія караблі авалодалі пралівамі Басфор і Дарданэлы і тым самым перакрылі адступленне для султана, вырашыў пачаць новы наступ на турак. Выявіўшы каля Варны, што турэцкая армія перавышае яго ў чатыры разы і венецыянцы так і не могуць дапамагчы, яму нічога не заставалася рабіць, як прыняць няроўны бой, у якім паў кароль Уладзіслаў. Хуньядзі з рэшткамі арміі бег назад у Венгрыю.

У 1445 годзе на з’ездзе прадстаўнікоў вышэйшай венгерскай арыстакратыі Хуньядзі быў абраны князем Трансільваніі, а ў 1446 годзе рэгентам Венгрыі ад імя малалетняга караля Ласла V. У 1448 годзе атрымаўшы залаты ланцужок ад Папы ён вяртаецца на поле бітвы, звяргае з валашскага прастола Улада III Цэпеша (больш вядомага як Дракула), а неўзабаве прайгравае ў бітве на Косавым поле з-за здрады сербскага князя.

У 1450 годзе Хуньядзі прыбыў у Пожань і пачаў весці перамовы з імператарам Фрыдрыхам III аб вызваленні караля Ласла, якога той трымаў у сябе ў палоне, аднак перамовы апынуліся безвыніковымі.

У 1453 годзе паў Канстанцінопаль і стала ясна, што наступную кампанію туркі правядуць супраць Венгрыі. Хуньядзі тады сабраў армію каб спыніць турак. У 1454 годзе ён вымусіў султана Мехмеда II зняць аблогу Смедэрэва, а ў 1456 пад Бялградам часова спыніў прасоўванне турак, але неўзабаве памёр у выніку успышкі эпідэміі чумы. Улад III Цэпеш урачыста «адсвяткаваў» смерць свайго ворага, запрасіўшы на баль біскупаў і баяраў (з жонкамі і слугамі), пасля чаго пасадзіў гасцей на калы.

Зноскі

  1. 1 2 John Hunyadi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. János Hunyadi // Store norske leksikon — 1978.
  3. János Hunyadi // sapere.it
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кіраўнікі Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1387 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1407 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1456 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ад чумы