wd wp Пошук:

Басфор

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Басфор (турэцк.: İstanbul Boğazı «Стамбульскі праліў», грэч.: Βόσπορος «Каровін брод») — праліў паміж Еўропай і Малой Азіяй, які злучае Чорнае мора з Мармуровым, а ў пары з Дарданэламі — з Міжземным. Басфор з’яўляецца часткай унутрыеўразійскай мяжы. На абодвух баках праліва размешчаны буйнейшы турэцкі горад Стамбул (да 1930 Канстанцінопаль).

Даўжыня праліва каля 30 км, максімальная шырыня 3700 м на поўначы, мінімальная шырыня праліва 700 метраў. Глыбіня фарватэру ад 33 да 80 м.

Па адной з найбольш распаўсюджаных легенд праліў атрымаў сваю назву дзякуючы дачцэ найстаражытнага аргыўскага цара Іа — прыгожая ўмілаваная Зеўса па імені Іа была пераўтвораная ім у белую карову, каб пазбегнуць гневу яго жонкі Геры. Няшчасная Іа абрала водны шлях да выратавання, нырнуўшы ў сіняву праліва, які з тых часоў і завецца «каровіным бродам» або Басфорам.

Берагі праліва злучаюць два моста: Басфорскі мост даўжынёй 1074 м (завершаны ў 1973) і Мост султана Мехмеда Фаціха даўжынёй 1090 м (пабудаваны ў 1988) у 5 км на поўнач ад першага моста. Плануецца будаўніцтва трэцяга аўтадарожнага моста ў паўночнай частцы праліва на ўзбярэжжы Чорнага Мора. Мост працягласцю 1275 м звяжа хуткасную дарогу Northern Marmara з транс’еўрапейскай магістраллю. Папярэдні кошт праекта — каля 5-6 млрд долараў. Шлях на мосце будзе складацца з васьмі палос. У цяперашні час ідзе будаўніцтва чыгуначнага тунэлю «Marmaray» (тэрмін заканчэння — 2013), які аб’яднае хуткасныя транспартныя сістэмы еўрапейскай і азіяцкай частак Стамбула.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
Пралівы Турцыі
Картка на Геакары: запоўніць: Назва
Вікіпедыя:Геаграфічныя артыкулы без краіны
Стамбул
Пралівы паводле алфавіта
Няслушныя пазіцыйныя карты