Алтэ́нія (рум.: Oltenia, таксама Малая Валахія[1]) — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Румыніі, адмежаваная ад Трансільваніі (на поўнач) Карпатамі, ад Мунтэніі (на ўсход) — ракой Олт, а ад Балгарыі і Сербіі (на поўдзень і захад) — Дунаем. Распадаецца на жудзецы Горж і Долж. Галоўны горад — Краёва.
Тэрмін увайшоў ва ўжыванне пасля 1718 года, калі па ўмовах Пажарэвацкага міру Алтэнія (ці Малая Валахія) была адарвана ад Мунтэніі (Вялікай Валахіі) і далучана да ўладанняў Габсбургаў (Трансільванія). У 1737 годзе адзінства Валахіі было адноўлена.