wd wp Пошук:

Улад III Цэпеш

Улад III Цэпеш, Дракула (14311476) гаспадар Валахіі ў 1448, 14561462 і 1476. Паслужыў прататыпам для рамана Брэма Стокера «Дракула».

Жыццяпіс

Улад III нарадзіўся ад шлюбу Улада ІІ Дракула і трансільванскай князёўны, у венгерскім мястэчку Сігішаара. У 1436 Улад ІІ Дракул становіцца гаспадаром Валахіі, і па палітычным прычынам аддае сваіх дзяцей, Улада ІІІ і Рада, у заклад турэцкаму султану Мехмеду ІІ. Пасля смерці Улада ІІ, Мехмед ІІ пасадзіў на валахскі сталец яго сына, маладога Улада, разлічваючы на яго лаяльнасць. У 1448 Улад Цепеш першы раз становіцца гаспадаром Валахіі. Венгры ў адказ на гэта выслалі войска на Валахію. Улад збягае да свайго дзядзькі Богдана ІІ ў Малдавію. Адкуль у 1456 з дапамогай валашскіх баяр і венграў вяртае свой сталец. За другі час праўлення Улад праславіўся як жорсткі і бязлітасны ўладар, ён адмовіўся плаціць даніну Турцыі і ў наступным даў адпор турэцкай арміі, па загадзе Улада было забіта каля 100 тыс. чалавек. У 1462 пад націскам баяр, вымушаны збегчы ў Венгрыю. У 1476 зноў становіцца гаспадаром і ў тым жа годзе забіты баярамі.

Імя

Прозвішча «Це́пеш» у перакладзе з румынскай мовы азначае «коласадзіцель», гэтую мянушку ён атрымаў за спосаб якім караў сваіх ворагаў і падначаленых. Мянушку «Дракула» («сын дракона») ён атрымаў ад свайго бацькі, які браў членства ў рыцарскім ордэне Драконаў.

Зноскі

  1. Магіла Дракулы
  2. 1 2 3 Радавод роду Басарабаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Прататыпы літаратурных персанажаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1431 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сігішаары
Катэгорыя·Басарабы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Манархі, якія загінулі ў баі
Катэгорыя·Памерлі ў Бухарэсце
Катэгорыя·Гаспадары валашскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1476 годзе
Катэгорыя·Румынскія серыйныя забойцы