wd wp Пошук:

Янаульскі раён

Янау́льскі раён (руск.: Янаульский район; башк.: Яңауыл районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Янаул.

Геаграфія

Янаульскі раён мяжуе з Татышлінскім, Бураеўскім, Калтасінскім і Краснакамскім раёнамі, а таксама з Удмурціяй і Пермскім краем. Плошча раёна складае 2176 км².

Гісторыя

Янаульскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 44911 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (43,3 %), далей ідуць татары (22,8 %), удмурты (14,1 %), рускія (11,7 %) і марыйцы (6,9 %).

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных