wd wp Пошук:

Татышлінскі раён

Татышлі́нскі раён (руск.: Татышлинский район; башк.: Тәтешле районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Верхнія Татышлы.

Геаграфія

Татышлінскі раён мяжуе з Аскінскім, Балтачаўскім, Бураеўскім і Янаульскім раёнамі, а таксама з Пермскім краем. Плошча раёна складае 1376,15 км².

Гісторыя

Татышлінскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 22918 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (60,1 %), далей ідуць удмурты (21,5 %), татары (14,9 %), рускія (1,9 %) і марыйцы (1,3 %).

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных