wd wp Пошук:

Бураеўскі раён

Бура́еўскі раён (руск.: Бураевский район; башк.: Борай районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Бураева.

Геаграфія

Бураеўскі раён мяжуе з Балтачаўскім, Мішкінскім, Бірскім, Дзюрцюлінскім, Калтасінскім, Янаульскім і Татышлінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1820 км².

Гісторыя

Бураеўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 22146 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (69,5 %), далей ідуць татары (21,8 %), удмурты (4,3 %), рускія (2,1 %) і марыйцы (1,8 %).

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных