Я́на (руск.: Яна, якуцк.: Дьааҥы) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі на паўночным усходзе Якуціі.
Даўжыня ракі 1462 км. Плошча вадазбору — 238 000 км². Рака Яна ўтвараецца пры зліцці рэк Сартанг і Дулгалах, што бяруць пачатак на Верхаянскім хрыбце. Цячэ па глыбокай і шырокай даліне, месцамі падзяляецца на пратокі. Сустракаюцца парогі. Упадае ў мора Лапцевых, пры гэтым фарміруе дэльту плошчай 10 200 км². У басейне Яны каля 40 тысяч азёр.
Прытокі: Дзянгы, Казачка, Тарбаганнаах, Кэндэйбэ-Юрэгэ, Куйга, Кыыртынга, Курунг-Юрэх, Абыраабыт, Манкый, Бакы, Бытантай, Адыча, Дулгалах, Сартанг, Батагай, Акы і інш.