wd wp Пошук:

Сартанг

Сарта́нг (руск.: Сарта́нг[2], якуцк.: Сартаҥ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы складнік ракі Яна (басейн мора Лапцевых).

Даўжыня ракі 620 км. Плошча вадазбору 17 800 км². Сярэдні расход вады каля 50[2] м³/с, каля сяла Бала (за 68 км ад вусця) — 49,3[1][3] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку складае 1,556[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Верхаянскага хрыбта. Працякае пераважна ў напрамку на поўнач па Янскаму пласкагор’ю. Зліваючыся з ракой Дулгалах, утварае раку Яна. У верхнім цячэнні рака мае горны характар і працякае ў вузкай даліне. У ніжнім цячэнні даліна ракі пашыраецца, рэчышча месцамі падзяляецца на рукавы. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў красавіку. На рацэ ўтвараюцца наледзі. Суднаходная на 110 км ад вусця[4].

Прытокі: Кіэнг-Юрэх, Сатачаан, Халды, Улуу-Тумул, Танкалаах, Аргаа-Суруктаах, Хатырык, Сайтакаан, Хатыннаах, Лайдара, Улахан-Чайдаах, Аргаа-Чайдаах, Кюнкюнююр, Тэкі, Усун-Кюёль, Юнкюр, Накрый, Тыыраахы, Ыаргалаах, Таастаах, Барчасыт, Мангы (Маны) і інш.[4] У басейне ракі каля 500 азёр агульнай плошчай 33,4 км²[1][3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Виноградова Н. Н. Сартанг // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 371. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. 1 2 Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.)
  4. 1 2 Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн мора Лапцевых
Катэгорыя·Рэкі Якуціі