wd wp Пошук:

Дулгалах

Дулгала́х (руск.: Дулгала́х[1], руск.: Дулгалаах[2], якуцк.: Дулҕалаах) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы складнік ракі Яна (басейн мора Лапцевых).

Даўжыня ракі 507 км. Плошча вадазбору 27 300 км². Сярэдні расход вады 101 м³/с (каля сяла Тамтор)[3], сярэдні аб’ём сцёку 3,188[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Верхаянскага хрыбта, на вышыні больш за 1000[3] м. Працякае праз возера Сююрээн-Кюёль (Сюрэн-Кёль)[2]. Зліваючыся з ракой Сартанг утварае раку Яна. У верхнім цячэнні (да вусця ракі Хабах) Дулгалах мае горны характар[3]. Ніжэй рэчышча дзеліцца на шматлікія рукавы, цячэнне больш павольнае. У ніжнім цячэнні (100 км ад вусця) рака мае раўнінны характар, рэчышча меандруючае, шырынёй 200—600[3] м. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў першай палове кастрычніка. Перамярзае. Утвараюцца наледзі. У басейне ракі больш за 1100[3] азёр.

Суднаходная на адлегласці 174[1] км ад вусця. Сплаўная.

Прытокі: Правы Таастаах, Ааллаах, Талаа-Юрэх, Улахан-Танык, Кыра, Сатагай, Эсэлээх, Цінэгэ, Барчасыт, Ылбайдаах, Мас-Хайдыбыт, Таала-Юрэх, Улага, Кііл, Кюёрэгэй, Кураанах-Кюёрэгэй, Улахан-Юрюйэ, Кюёнкю, Эчый, Нэс-Юрюйэтэ, Кюёль-Юрэх, Кёнё-Юрэх, Курунг-Юрэх, Аартык-Юрэх, Сууйбут, Айтыкаан, Тысы-Кыыл, Таал-Юрэх, Саха-Юрэгэ, Хабах, Сілээн, Кюёркэт, Баянджа, Негернерджа, Учагын, Граніца і інш.[2]

Зноскі

  1. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 141. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 Река Дулгалаах // Государственный водный реестр РФ(руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 Виноградова Н. Н. Дулгалах // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Якуціі
Катэгорыя·Басейн мора Лапцевых