wd wp Пошук:

Ягор Віктаравіч Траякоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Траякоў (нар. 24 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера

З дзіцячага ўзросту пачаў займацца футболам у сістэме «Гомеля», прайшоўшы праз юнацкія каманды ўсіх узростаў. З 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.

Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матча супраць гродзенскага «Нёмана» (0:1). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 заставаўся іграком асновы і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, хоць сам значную колькасць матчаў прапусціў з-за траўм.

У першай палове 2017 года быў асноўным абаронцам «Гомеля» ў Вышэйшай лізе, а ў ліпені зноў выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезона. У жніўні 2017 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам да канца 2019 года[2]. Сезон 2018 поўнасцю прапусціў з-за траўмы.

У сакавіку 2019 года, пасля аднаўлення ад траўмы, быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Спадарожніку»[3], дзе стаў іграком асновы. У ліпені 2019 года пакінуў рэчыцкі клуб[4], а ў жніўні стаў іграком «Смаргоні»[5]. У снежні 2019 года, пасля вяртання з арэнды, падоўжыў кантракт з «Гомелем» на адзін год[6]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе гомельскай каманды, але неўзабаве перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[7].

У студзені 2021 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў лютым далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскага клуба. У студзені 2022 года разарваў пагадненне з «Хваляй»[9].

У лютым 2022 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[10].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльГомель202
2014дубльГомель291
2015Д1Гомель121
2016Д2Гомель151
2017Д1Гомель150
2018Д1Гомель00
2019 (1)Д2Спадарожнік110
2019 (2)Д2Смаргонь101
2020Д2Гомель30
2021Д2Хваля315

Зноскі

  1. Egor Troyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Гомель” продлил контракт с Трояковым
  3. Защитник Егор Трояков отдан в аренду речицкому «Спутнику» Архівавана 22 сакавіка 2019.
  4. Шрейтор, Трояков и Дашук покинули “Спутник”
  5. Трояков и Кисель подписали контракты со “Сморгонью”
  6. “Гомель” пролонгировал соглашение с Трояковым
  7. Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули “Гомель”
  8. Трояков подписал контракт с “Волной”
  9. Градобоев и Водянович продлили контракты с “Волной”, Трояков покинул пинский клуб
  10. Трояков перешел в “Белшину”, Васильев продлил контракт
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных