wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Якавенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якавенка.

Юрый Уладзіміравіч Якавенка (28 снежня 1965, пасёлак Смалянінава, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі мастак-графік, ілюстратар. Жыве і працуе ў Гродне.

Біяграфія

Займаўся малюнкам з дзіцячых гадоў, наведваў студыю Палаца хімікаў у Гродна. У 1972 годзе быў накіраваны вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат для адораных дзяцей імя Івана Ахрэмчыка. Пасля 10 класаў навучання быў прызваны на службу ў Савецкую Армію, дзе займаўся афарміцельскай працай. У 1992 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Год працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі Беларусьфільм, зняў мультыплікацыйны фільм «Месяц»[2].У 1994 годзе ўступіў у шэрагі Беларускага Саюза мастакоў, у 2007 — у шведскае аб’яднанне «Grafikens Hus»[3]. Мае больш за 25 міжнародных і айчынных узнагарод за ўдзел у біенале эстампа і кніжнай графікі. Больш за 60 персанальных выстаў мастака праходзілі ў Гродне, Мінску, Маскве і многіх краінах Еўропы.

Юрый Якавенка стаў дзесятым беларускім мастаком, удастоеным звання ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў. Прэзідэнт РАМ Зураб Цэрэтэлі асабіста ўручыў яму рэгаліі ганаровага члена акадэміі[4].

Творчасць

Юрый Якавенка працуе ў тэхніцы традыцыйнага афорта. Графічныя кампазіцыі характарызуюцца вытанчанасцю формы. Сюжэты твораў часта сюррэалістычная. Мастак стварыў унікальную сістэму аўтарскіх вобразаў.

Проект «alfabeto»

Праект быў прадстаўлены ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2010 годзе. У экспазіцыю ўвайшлі графічныя лісты — ілюстрацыі да паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» і серыя гравюр «alfabeto», якая прысвечана творчаму даследаванню літары. Аўтар разглядае алфавіт як «знакі з адназначным чытаннем» і як мнагазначныя сімвалы[5].

Юрый Якавенка пад сваімі творамі ў мінскам Палацы Мастацтва 23.10.2014

Праект ажыццявіўся пры ўдзеле італьянскага друкара Джуліяна Якамуччы — надрукаваны і аформлены ў Сан-Бэнедэта-дэль-Тронто ў 2009 годзе. Гравюры выкананы Юрыем Якавенка у тэхніках афорта і мецца-цінта, кожная мае аўтарскую подпіс. Як і падчас Міколы Гусоўскага, кніга выканана на паперы ручной працы з няроўнымі лістамі, тэкст дапаўняюць 13 гравюр. Калекцыйную каштоўнасць выданню надае ручное выкананне, натуральныя матэрыялы вокладкі, лаканізм у афармленні, а таксама невялікі тыраж выдання — 75 асобнікаў. Кожны адбітак асобніка падпісаны арабскімі лічбамі і ў 15 асобніках рымскімі. Гравюры ў гэтым выданні з’яўляюцца не проста ілюстрацыямі, а выглядаюць самастойнымі творамі на фоне тэксту[6].

Кніга «Песня пра зубра» з гравюрамі Юрыя Якавенкі была паднесена ў якасці падарунка Папе Рымскаму Бенедыкту XVI і каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II.

Праект «Царства Саламона»

Быў прадстаўлены ў Мінску, у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у лістападзе 2014 года. У праект увайшлі гравюры, якія сталі ілюстрацыямі як англійскай, так італьянскай версіі выдання «Песня песней Саламона»[7].

Узнагароды

15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё творчага патэнцыялу маладых мастакоў[8].

Зноскі

  1. Открылась персональная выставка художника-графика Юрия Яковенко (руск.)
  2. Юрий Яковенко. Мастер и его мастерская (руск.)
  3. Беларускі Саюз мастакоў. Гродзенская абластная арганізацыя Архівавана 29 лістапада 2014.
  4. Архівавана 29 лістапада 2014. Архівавана 29 лістапада 2014. Архівавана 29 лістапада 2014. Гродненский график Юрий Яковенко примерил мантию от Зураба Церетели (руск.)
  5. http://vgr.by/home/culture/7554-news-yakovenko Архівавана 29 лістапада 2014. «Вечерний Гродно». Известный график Юрий Яковенко следующую папку работ посвятит поэзии Богдановича (руск.)
  6. Юрый Якавенка: «Аlfabeto»
  7. Выстаўка графікі Юрыя Якавенкі Архівавана 18 снежня 2014.
  8. Ганаровыя грамадзяне Архівавана 1 снежня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гродна
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскім краі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы